КІШЭНЭЎ. Тут сёньня адбываецца нарада кіраўнікоў парлямэнтаў краiнаў Парлямэнцкай Ассамблеi Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва. Вырашана, што дзейнасьць Чарнанаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва мусiць болей засяродзiцца на рэгiянальных праэктах. Гэта тычыцца, ў прыватнасьцi, стварэньня транспартнага кола вакол Чорнага мора з выйсьцем на трансэўрапейскiя магiстралi , а таксама стварэньне спрыяльных умоваў для рэгiянальнага гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва. Краiны Чарнанаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва вызначылi накiрункi ўзаемнае працы у сельскай гаспадарцы, турызме, малым i сярэднiм бiзнэсе.