КІЕЎ. Прававая самаабарона журналiстаў --- тэма першага паседжаньня Форуму журналiстаў Украiны, якi адбываецца сёньня ў Кiеве. Яго iнiцыяваў камiтэт Вярхоўнай рады – парлямэнту – па пытаньнях свабоды слова i iнфармацыi. Большасьць скаргаў, якiя атрымоўвае гэты парлямэнцкi камiтэт, тычацца парушэньняў сацыяльнага статуса журналiстаў, незаконнага лiцэнзаваньня тэлерадыёкампанiяў i перашкодаў прафэсыйнай дзейнасьцi супрацоўнiкоў СМІ.
На цяперашнi момант украiнскiя парлямэнтары працуюць над 4 асноўнымi законапраектамi адносна дзейнасьцi СМІ, ў тым лiку над праэктам закону пра недзяржаўнасьць прэсы.