[ 21:23 ]  У Харватыі пачаўся суд над двума былымі харвацкімі вайскоўцамі

ЗАГРАБ. У Харватыі пачаўся суд над двума былымі харвацкімі вайскоўцамі, якіх абвінавачваюць у забойстве 19 мірных сэрбаў у 1991 годзе. Суд над Ніколам Іванкавічам і Энэсам Віцешкічам адбываецца ў месьце Асіек, дзе і адбылося злачынства. Гаагскі міжнародны трыбунал ААН даў харвацкім судам паўнамоцтвы разглядаць некаторыя справы ваенных злачынстваў у былой Югаславіі.