САРАЕВА. Міратворцы НАТА ў Босьніі ў часе спэцапэрацыі не змаглі затрымаць харвацкага гэнэрала Антэ Гатавіну, якога Міжнародны трыбунал абвінавачвае ў ваенных злачынствах. Як сказана ў заяве міратворчых сілаў, былі падставы меркаваць, што гэнэрал знаходзіцца сярод падазроных асобаў, затрыманых у нядзелю ў раёне места Празор. Аднак неўзабаве ўсіх арыштаваных адпусьцілі. Гатавіны сярод іх не было. Гэнэрал хаваецца больш двух гадоў.