[ 04:14 ]  Пакуль толькі некалькі іракцаў дабраахвотна здалі зброю акупацыйным уладам

БАГДАД. Амэрыканскія вайскоўцы заявілі, што толькі некалькі іракцаў пакуль скарысталіся магчымасьцю, якую ім дае абвешчаная амэрыканскай часовай адміністрацыяй амністыя, афіцыйна здаць зброю. Згодна з умовамі амністыі , іракцы могуць валодаць аўтаматамі Калашнікава, а таксама мець пры сабе афіцыйна зарэгістраваныя пісталеты, але больш цяжкая зброя мусіць быць здадзеная. Амністыя гарантуе, што тыя іракцы, якія дабраахвотна здадуць зброю да 14 чэрвеня, пакараныя за валоданьне ёю ня будуць. Тыя, хто будуць і надалей трымаць забароненую цяжкую зброю, могуць быць асуджаныя да аднаго году турэмнага зьняволеньня.