[ 16:44 ]  Сёньня ў Кітаі і Ганконгу няма новых выпадкаў САРСу

ПЭКІН. У Кітаі і Ганконгу сёньня не зарэгістравана ніводнага выпадку захворваньня на нетыповую пнэўманію. Але два хворыя памерлі. Апошнія тры тыдні колькасьць штодзённа рэгістраваных новых выпадкаў у Кітаі і Ганконгу не перавышае пяці. На думку ўладаў, эпідэмію ўдалося спыніць. Аднак, сусьветная арганізацыя аховы здароўе ўважае, што да зьвестак кітайскіх мэдыкаў трэба ставіцца з насьцярогай. На сёньняшні дзень у Кітаі ад САРСу памёрлі ўжо 338 чалавек, больш за 5 тысяч былі інфікаваныя.