[ 02:57 ]  Дзярждэпартамэнт ЗША перагледзіць амэрыканскую інфармацыйную кампанію ў арабскім і мусульманскім сьвеце

ВАШЫНГТОН. Дзярждэпартамэнт ЗША перагледзіць амэрыканскую інфармацыйную кампанію ў арабскім і мусульманскім сьвеце. Прадстаўнік Джярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр заявіў пра стварэньне для гэтай мэты адмысловай каманды на чале з Эдвардам Джэрэджыанам, які доўгі час працаваў дыпляматам на Блізкім Усходзе. У інфармацыяйнай канцэпцыі ЗША адбыліся зьмены пасьля 11 верасьня 2001 году. Тады выкарстоўваліся інтэрнэт і камэрцыйныя тэлерадыёперадачы, праз якія ЗША прадстаўлялася краінай, талерантнай да арабаў і мусульманаў. Зараз гэтую інфармацыйную кампанію скрытыкавалі з той прычыны, што многія мусульмане дагэтуль разглядаюць амэрыканскую палітыку як праізраільскую і антыарабскую. Дзярждэпартамэнт заяўляе, што зараз будуць прадпрымацца новыя больш эфектыўныя захады для распарцоўцы новай інфармацыйнай кампаніі ЗША у мусульманскім сьвеце.