ЕРУСАЛІМ. Учора ўвечары ізраільскія вайскоўцы правялі антытэрарыстычную апэрацыю ў ваколіцах гораду Тулькарм на Заходнім беразе Ярдану. Былі забітыя два ваяўнікі групоўкі “Хамас”, яшчэ адзін палестынец быў паранены. Пераапранутыя ў цывільнае ізраільскія вайскоўцы штурмавалі будынак, дзе згодна з атрыманай інфармацыяй, рыхтаваўся самагубчы тэракт. У часе ператрусу былі знойдзеныя аўтаматы Калашнікава ды іншая зброя.