[ 04:09 ]  Абвешчаная кандыдатура новага міністра абароны Чэхіі

ПРАГА. Прэм’ер-міністар Чэхіі Уладзімер Шпідла заявіў, што ён у блізкім часе прапануе Міраслава Кастэлку на пасаду міністра абароны. У аўторак прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс прыняў адстаўку міністра абароны Яраслава Тврдзіка, які сыйшоў, таму што не пагаджаўся з заплянаваным скарачэньнем ваеннага бюджэту. Міраслаў Кастэлка быў намесьнікам Яраслава Тврдзіка. У адпаведнасьці з законам, толькі прэзыдэнт Чэхіі можа прызначаць ці адпраўляць у адстаўку міністраў, і ён робіць гэта з рэкамэндацыі прэм’ер-міністра.