[ 02:52 ]  Папа Рымскі распачаў свой 100-ы замежны візыт

ЗАГРЭБ. Наведваньнем Харватыі сёньня распачынаецца пяцідзённая паездка Папы Рымскага Іаана Паўла Другога. Гэта 100-ы замежны візыт Пантыфіка. Сёньня Папа Рымскі сустрэнецца з прэзыдэнтам Харватыі Сціпам Месічам. Цягам свайго візыту Пантыфік наведае пяць гарадоў – тры на Адрыятычным ўзбярэжжы, і два ў Харватыі, дзе 87 адсоткаў ад 4 с паловай мільёнаў жыхараў з’яўляюцца католікамі. Заўтра Папы Рымскі наведае Дуброўнік.