[ 17:39 ]  Завяршаецца саміт кіраўнікоў МЗС краінаў НАТО

МАДРЫД, У гішпанскай сталіцы сёньня завяршаецца сустрэча міністраў замежных справаў краінаў НАТО. Паўночнаатлянтычны альянс прыняў рашэньне ад жніўня кантраляваць міратворчую апэрацыю ў Афганістане. Расея падтрымала НАТО ў міратворчай місіі ў Афганістане, аднак сама яна ня будзе разгортваць сваі ваенныя сілы ў Афганістане, а будзе аказваць інфармацыйную й тылавую дапамогу.