СТРАСБУРГ. Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Рамана Продзі прапаноўвае не ўключаць ў праэкт Канстынуцыі Эўразьвязу права асобных нацыяў на вета. Рамана Продзі сыходзіць з таго, што гэта можа прывесьці да стварэньня тупіковых сытуацыяў пры абмеркаваньні некаторых праблемаў, якія стаяць перад Эўразьвязам. У цяперашнім праэкце Канстытуцыі прадугледжанае права дзяржаваў – сябраў Эўразьвязу блякаваць прыняцьцё рашэньняў па міжнародных і падаткавых пытаньнях. Праэкт Канстытуцыі мусіць быць падрыхтаваны да саміту Эўразьвязу ў Грэцыі 20 чэрвеня