МАДРЫД. Міністры замежных справаў краінаў НАТА ўхвалілі плян дапамогі Польшчы ў забесьпячэньні бясьпекі ў адным з сэктараў на поўначы Йраку. У часе сустрэчы ў Мадрыдзе яны пацьвердзілі намер даць польскім аддзелам у Йраку патрэбную транспартную, камунікацыйную й тылавую падтрымку. Міністры замежных справаў краінаў НАТА таксама пастанавілі ад жніўня ўзяць кантроль над міратворчай апэрацыяй у Афганістане.