[ 01:23 ]  Закончылася сустрэча ў вярхох краінаў "вялікай васьмёркі"

ЭВІЯН. Лідары краінаў “вялікай васьмёркі” выказаліся за стварэньне сувэрэннага, дэмакратычнага й стабільнага Йраку. У выніковай заяве сустрэчы ў вярхох лідары выказалі падтрымку мірнаму дыялёгу на Блізкім Усходзе, а таксама заклікалі Йран і Паўночную Карэю выконваць міжнародныя пагадненьні пра нераспаўсюджаньне ядзернай зброі. У дакумэнце аптымістычна ацэньваюцца пэрспэктывы развіцьця ўсясьветнай эканомікі. Недалёка ад Эвіяну, у швайцарскай Жэнэве адбыліся новыя сутычкі паміж антыглябалістамі й паліцыяй. За тры дні пратэстаў з нагоды саміту горад пацярпеў страты ў мільёны даляраў. У сам Эвіян антыглябалістаў паліцыя не пусьціла.