[ 01:19 ]  Сёньня ў Багдад прыбывае адмысловы высланьнік ААН у Іраку

БАГДАД. Сёньня ў Багдад прыбывае адмысловы высланьнік ААН у Іраку Сэрджа Віейра ды Мэля. Сумесна з часовай брытанска-амэрыканскай адміністрацыяй ён будзе каардынаваць дзеяньні ў справе аднаўленьня краіны і аказаньня ёй гуманітарнай дапамогі. Прадстаўнік адміністрацыі Джон Кінканан заявіў, што часовыя ўлады з аптымізмам чакаюць пачатку працы. Пасада адмысловага прадстаўніка ААН у Іраку была ўсталяваная паводле нядаўнай рэзалюцыі Рады Бясьпекі.