[ 20:06 ]  Ізраіль паслабіў блякаду палестынскіх тэрыторыяў.

ЕРУСАЛІМ. Ізраіль паслабіў блякаду палестынскіх тэрыторыяў. Паводле палестынскіх уладаў, толькі цягам дню сёньня праз прапускны пункт Эрац у Паласе Газа ў Ізраіль прыехалі блізу трох з паловай тысячаў палестынцаў. Усяго ж, прынамсі 25 тысячаў палестынцаў, якія маюць права на працу ў Ізраілі, змогуць вярнуцца на працоўныя месцы. Аднак, ізраільскія вайскоўцы падкрэсьліваюць, што войска пакуль што застанецца на Заходнім беразе Ярдану і ў паласе Газа. Пастанова зрабіць на палестынскіх тэрыторыях мякчэйшы рэжым была прынятая пасьля нядаўнай сустрэчы прэм’ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона з кіраўніком палестынскага ўраду Махмудам Абасам.