[ 16:26 ]  ЗША і Расея абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі пра скарачэньне ўзбраеньняў

САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ. Прэзыдэнты Злучаных Штатаў Амэрыкі й Расеі Джордж Буш і Владзімір Пуцін, у часе перамоваў пад Санкт-Пецярбургам абмяняліся граматамі пра ратыфікацыю Дамовы пра скарачэньне стратэгічных наступальных патэнцыялаў, падпісанага імі ў леташнім траўні. У часе сумеснай прэсавай канфэрэнцыі Буш заявіў, што дамова адлюстроўвае новае стратэгічнае партнэрства дзьвюх дзяржаваў. Пуцін, у сваю чаргу, адзначыў, што ў часе ірацкага крызысу лідары абедзвюх краінаў здолелі паказаць вытрымку й захаваць добрыя міждзяржаўныя адносіны. Буш і Пуцін пагадзіліся, што ААН павінна адыгрываць істотную ролю ў аднаўленьні Йраку. Бакі таксама выказалі агульную заклапочанасьць ядзернай праграмай Ірану й заклікалі Тэгэран захоўваць абавязкі адносна Дамовы пра нераспаўсюджаньне ядзернай зброі. Джордж Буш запрасіў Влідзіміра Пуціна наведаць Злучаныя Штаты ў верасьні.