[ 02:54 ]  Парлямант Марока ўхваліў новы закон супраць тэрарызму

Парлямант Марока ўхваліў новы бепрэцэдэнтна жорсткі закон ў барацьбе з тэрарызмам. Закон значна пашырае вызначэньне тэрарызму, спрашчае працэдуру дасьледваньня тэрактаў і робіць больш жорсткімі пакараньні за датычнасьць да тэрарыстычнай дзейнасьці. Мараканскія праваабарончыя арганізацыі скрытыкавалі новы закон. Учора перад судом паўсталі тры асобы, якіх абвінавачваюць ў датычнасьці да тэрарыстычнага акту ў Касабланцы, у выніку якога загінулі больш за 40 чалавек