[ 17:17 ]  Абстрэл у Фалуджы

Цэнтральнае камандаваньне Злучаных Штатаў паведаміла, што сёньня два амэырканскія жаўнеры былі забітыя, а яшчэ сем параненыя ў выніку абстрэлу ў ірацкім горадзе Фалуджа. Прэсавы сакратар амэырканскага войска Дэвід Конэлі заявіў, што амэрыканскія вайскоўцы былі абстраляныя невядомымі ракетамі і гранатамі. Два нападнікі былі забітыя, шэсьць арыштаваныя. Учора былі забітыя два амэрыканскія жаўнеры і чатыры паранеыя. Амэрыканскія вайскоўцы заявілі, што сёньня былі затрыманыя яшчэ 2 чалавекі са сьпісу 55 вышэйшых афіцыйных асобаў Іраку, якіх вышуквалі сілы кааліцыі. Саіф Аль-Дзін і Сад Абд аль-Маджыд аль-Файсал зьяўляліся раней функцыянерамі партыі БААС. Яны былі ўключаныя ў сьпіс пад нумарамі 46 і 55.