[ 03:22 ]  Міжнародныя экспэрты наведаюць ірацкія біолябараторыі

БАГДАД. МІжнароднае агенства атамнай энэргіі паведамляе аб вяртаньні сваіх інспэктараў у Ірак напрыканцы тыдня. Група інспэктараў накіруецца ў горад Тувайта, каб праверыць, ці выконвае Ірак Дамову аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі. Амэрыканскі палкоўнік Тім Мадэр паведамляе, што другая група міжнародных экспэртаў агледзіць лябараторыі, у якіх, як мяркуюць ЗША, рапрацоўваліся праграмы біялягічнай зброі. Учора ў Багдадзе каля 100 былых ірацкіх вайскоўцаў пратэставалі супраць роспуску ірацкага войска і Рэспубліканскай гвардыі. Кіраўнік часовай амэрыканскай адміністрацыі Пол Брэмэр заявіў, што хутка з’явіцца новы Ірацкі корпус, які будзе прадстаўляць ўсіх жыхароў Іраку, і ня будзе зьвязаны з палітыкай. Каардынатар ААН у пытаньнях Іраку Раміра Лопэс да Сільва заклікаў да справядлівага стаўленьня ў дачыненьні да былых сябраў партыі БААС, якіх пазбавілі пасадаў у адміністрацыі Іраку. Да Сільва заявіў, што шмат хто з гэтых людзей быў вымушаны ў часы рэжыму Садама Хусэйна далучыцца да партыі БААС.