[ 18:41 ]  Парляманцкія выбары ў Армэніі

ЕРАВАН. Назіральнікі адзначаюць, што апошнія парляманцкія выбары ў Армэніі суправаджаліся хваляваньнямі і маніпуляцыяй з вынікамі. Цягам галасаваньня ў адной зь вёсак непадалёк ад Еравану на выбарчым участку адбылася перастрэлка. Адзін чалавек загінуў, два былі паранеыя. Амбасадар АБСЭ у Армэніі Робэрт Бэры заявіў, што хаця парушэньянў цягам парляманцкіх выбараў было меньш, чым цягам апошніх прэзыдэнцікх, галасаваньне цалкам яшчэ не адпавядала міжнародным стандартам. Згодна з папярэднімі дадзенымі, ляяльныя прэзыдэнту Арменіі Робэрту Качарану партыі атрымаюць большасьць галасоў у парляманце.