[ 03:49 ]  На грэцкай выспе Крыт адбываецца сустрэча міністраў замежных справаў 26 краінаў сьвету

ІРАКЛІОН. Сёньня на грэцкай выспе Крыт адбудзецца сустрэча міністраў замежных справаў 26 краінаў сьвету і Палестынскае Аўтаномі. Міністры прадстаўляюць 15 краінаў Эўразьвязу, Ізраіль і 11 яго суседзяў, уключна з Эгіптам, Турэччынай, Ярданіяй, Сірыяй, Ліванам і Палестынскай Аўтаноміяй. Чакаецца, што кіраўнікі МЗС будуць упэўніваць Ізраіль і Палестынскую Аўтаномію як мага хутчэй распачаць рэалізацыю мірнага пляну развязваньня блізкаўсходняга канфлікту. Двухдзённая сустрэча разглядаецца і як спроба краінаў Эўразьвязу палепшыць эканамічнае супрацоўніцтва з краінамі Блізкага Ўсходу, а гэтаксама як магчамасьць наладзіць больш шчыльнае супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам.