[ 03:09 ]  Каля тысячы чалавек наведалі магілу Іосіфа Броз Тіто

БЕЛГРАД. Каля тысячы чалавек наведалі ўчора магілу былога камуністычнага лідэра Югаславіі Іосіфа Броз Тіто. На працягу дзесяцігодзьдзяў 25 траўня лічылася ў Югаславіі Нацыянальным сьвятам -- Днём Моладзі, гэты дзень сьвяткавалі гэтаксама й як дзень нараджэньня Іосіфа Броз Тіто, нягледзячы на тое, што той нарадзіўся 7 траўня. Сэрбскае дзяржаўнае тэлебачаньне перадало, што ўдава Тіто Джованка й ягоная сям’я аднымі з першых наведалі магілу. Іосіф Броз Тіто кіраваў Югаслаўскай фэдэрацыяй да 1980 году, пасьля ягонай сьмерці распачаўся распад фэдэрацыі ў шэрагу войнаў ў 1990-ыя гады