[ 03:08 ]  У Гішпаніі на мясцовых выбарах перамаглі сацыялісты

МАДРЫД. У Гішпаніі на ўчорашніх выбарах у мясцовыя й рэгіянальныя ворганы ўлады перамаглі сацыялісты з мінімальным адрывам ад кіруючай Народнай партыі. Паводле ўдакладненых дадзеных за сацыялістаў прагаласавалі 35 адсоткаў выбаршчыкаў, а за Народную партыю – крыху менш за 34 адсоткі. На думку аглядальнікаў, гэта зьвязана з незадавальненьнем бальшыні грамадзянаў краіны пазыцыяй ураду Хасэ Марыі Азнара, які падтрымаў апэрацыю ЗША ў Іраку. Сярод кандыдатаў, абраных у муніцыпалітэт Мадрыду – жонка Азнара Ана Батэлья, якую ў Гішпаніі часта параўноўваюць з Хілары Клінтан – жонкай экс-прэзыдэнта ЗША. У выбарах упершыню не брала ўдзелу Батасуна – нацыяналістычная партыя баскаў, якая ў сакавіку была абвешчаная па-за законам за сувязі з тэрарыстамі