[ 19:30 ]  Новыя выпадкі сьмерці ад нетыповай пнэўманіі

ПЭКІН. Улады Кітаю паведамілі пра яшчэ сем выпадкаў сьмерці ад нетыповай пнэўманіі і 16 новых выпадках хваробы цягам мінулых содняў. Гаворка йдзе пераважна пра жыхароў Пэкіну. Агульная колькасьць памерлых у Кітаі дасягнула 315-ці. Інфэкаваныя больш як пяць тысячаў трыста чалавек. У Ганконгу ахвярамі нетыповай пнэўманіі сталі яшчэ чатыры асобы. На Тайвані – 12 новых выпадкаў хваробы. Усяго хвароба забрала жыцьці больш як сямісот чалавек у 25 краінах. Больш як 8 тысячаў маюць адпаведную інфэкцыю.