[ 18:21 ]  Міністар замежных справаў Польшчы прыбыў у Іран

(ТЭГЕРАН) Міністар замежных справаў Польшчы Ўладзімеж Цімашэвіч прыбыў сёньня ў сталіцу Ірану на перамовы зь іранскім урадам наконт маючага адбыцца разьмешчаньня ў Іраку сямітысячнага міратворчага кантыгэнту пад польскім камандаваньнем. На Польшчу была ўскладзеная адказнаьць за ўсталяваньне бясьпекі ў рэгіёне паміж Багдадам і Басрай, дзе дамінуюць мусульмане-шыіты. Цімашэвіч назваў важнымі свае перамовы зь іранскім міністрам замежных справаў Каразі, паколькі пераважная большасьць іранцаў спавядаюць шыізм