[ 14:21 ]  Саміт лідэраў ЗША, Ізраілю й Палестыны адбудзецца 4 чэрвеня

ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон мае намер ў нядзелю прадставіць свайму кабінэту мірны плян развязваньня блізкаўсходняга канфліку, так званую “дарожную мапу”. Арыэль Шарон з большага ўхваляе мірны плян, аднак з прычыны бясьпекі лічыць, што патрэбна ўнесьці ў яго неабходныя карэктывы. Палестынскі бок супраць любых зьменаў у “дарожнай мапе”. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш не выключае магчымасьці перамоваў з Шаронам і палестынскім прэм’ер-міністрам Махмудам Абасам. Саміт з іхнім удзелам можа адбыцца 4 чэрвеня ў эгіпецкім горадзе Шарм аш-Шэйх