(ВАРШАВА) Польшча ўпэўненая ў тым, што зможа павялічыць да 7-тысяч чалавек сврой кантынгэнт у складзе шаматнацыянальных сілаў у Іраку. Польшча выступала гаспадаром на сутрэчы ў Варгшаве 15 краінаў, дзе абмяркоўвалася разьмяшчэньне гэтых сілаў у розных сэктарах іраку. Злучаныя Штаты зьвярнуліся да польскага ўраду з просьбай павялічыць колькасьць сваіх сілаў у рэгіёне паміж Басрай і Багдадам. Падчас сёньняшніх перамоваў польскі міністар абароны Эўгэніюш Млечак сказаў, што ягоная краіна не чакае праблемаў пры стварэньні свайго вайсковага кантынгэнту для адпраўкі ў Ірак. Раней яна прапанавала накіраваць туды 1500-2000 вайскоўцаў, Баўгарыя прапанавала паслаць 500 жаўнераў