[ 09:43 ]  Затрыманы N8 са сьпісу 55 былых лідараў Іраку

БАГДАД. Войскі кааліцыі паведамілі, што яны арыштавалі Азіза Саліха Аль-Нумана – нумар 8 у сьпісе з 55 кіраўнікоў Іраку. Азіз Саліх аль-Нуман быў старшынём рэгіянальнага камандаваньня партыі БААС і адказваў за абарону заходняй часткі Багдаду. Ён таксама быў губэрнатарам правінцыяў Нэджэф і Кэрбала.