[ 08:55 ]  У Алжыры першы дзень трохдзённага смутку па ахвярах землятрусу

АЛЖЫР. Сёньня ў Алжыры – першы дзень трохдзённага дзяржаўнага смутку па ахвярах землятрусу, колькасьць якіх дасягнула 1100 чалавек. Блізу 7 тысячаў параненыя. Землятрус адбыўся на ўсходзе краіны. Сіла штуршкоў дасягнула 6,9 паводле шкалы Рыхтэра. Выратавальнікі працягваюць сваю працу на разбураных дамах, але надзеяў знайсьці жывых людзей застаецца ўсё меньш. Дзяржавы з цэлага сьвету дапамагаюць Алжыру. Францыя даслала дзьве каманды выратавальнікаў агульнай колькасьцю 120 чалавек. Нямеччына і Расея таксама накіравалі каманды выратавальнікаў. Эгіпет перадаў 13 тонаў мэдыкамэнтаў, прадуктаў харчаваньня ды іншых неабходных рэчываў.