[ 15:43 ]  Папа Рымскі адзначыў сваё 83-годзьдзе

(ВАТЫКАН) Сёньня Папа Рымскі Ян Павал другі адзначыў сваё 83-годзьдзе. З гэтай нагоды тысячы вернікаў віталі яго на плошчы сьвятога Пятра. Урачыстае віншаваньне ад кардынала Іосіфа Ратцынгэра на ляцінскай мове было сустрэтае аплядысмэнтамі дзясяткаў тысяч прысутных на цырымоніі. Папа Ян Павал другі мае адмысловае гідраўлічнае крэсла, якое дазволіла яму прысутнічаць на ўрачыстай мшы, нягледзячы на болі ў каленях, ад якіх ён пакутвае. У суботу ў Ватыкане было афіцыйна пацьверджана тое, пра што многія даўно падазравалі – Папа Ян Павал другі мае хваробу Паркінсона – у яго назіраецца трэмар рук і цяжкасьці з маўленьнем