Брытанскі ўрад абвесьціў, што ўсе палёты авіякампаніі "Брытыш эйрлайнз" у Кенію будуць скасаваныя ў зьвязку з пагрозай тэрарыстычных актаў. Дзярждэпартамэнт ЗША таксама параіў амэрыканцам ўстрымацца ад паездак ва Ўсходнюю Афрыку, перш за ўсё у Кенію.
Сёньня ўлады Кеніі падцьвердзілі,што адзін зь лідэраў тэрарыстычнай сеткі “Аль-Кайда” Фазул Абдула Махамад быў заўважаны на тэрыторыі суседняй Самалі.