[ 19:20 ]  ЗША заклікалі Расею да супрацоўніцтва ў змаганьні супраць глябальнага тэрарызму

МАСКВА. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл, які зараз знаходзіцца ў Маскве, заклікаў Расею да супрацоўніцтва ў барацьбе супраць глябальнага тэрарызму. Паўэл заявіў, што ЗША і Расея пакуль не дамовіліся наконт падтрымкі Масквой рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН у справе скасаваньня санкцыяў супраць Іраку. Дзяржсакратар апдзначыў, што прдастаўнікі ЗША і Расеі будуць супрацоўнічаць, каб прыйсьці да згоды ў пытаньні рэзалюцыі. Невырашынымі, паводле Паўэла, застаюцца і разыходжаньні ў пытаньні вяртаньня ў Ірак ваенных інспэктараў ААН. Паўэл адзначыў, што апошнія тэрарыстычныя акты ў Чачні і Савудаўскай Арабіі паказваюць, што ўрады мусяць працаваць разам, каб перамагчы міжнародны тэрарызм.