[ 18:45 ]  Учорашні тэракт у Савудаўскай Арабіі забраў жыцьці 34 чалавек

ЭЛЬ-РЫЯД. Міністар унутраных справаў Савудаўскай Арабіі паведаміў, што паводле апошніх дадзеных прынамсі 34 чалавекі, сярод якіх – сем грамадзянаў ЗША, загінулі ўчора ў выніку тэрарыстычнага акту ў сталіцы Савудаўскай Арабіі. Афіцыйныя асобы Злучаных Штатаў і Савудаўскай Арабіі зьвязваюць гэты тэрарыстычны акт з дзейнасьцю групоўкі Аль-Кайда. Вядуцца пошукі асобаў, якія маглі быць зьвязаныя з тэрарыстамі-самагубцамі.