ВЕНА. Апублiкаваная сёньня статыстыка Арганiзацыi аб’яднаных нацыяў паказвае, што большасьць ахвяраў гандлю людзьмi ў сьвеце паходзяць з Расеi. Беларусь таксама патрапiла ў сумны сьпiс лiдэраў у пастаўках жывога тавару – разам з Украiнай, Тайляндам, Нiгерыяй, Малдовай, Румынiяй, Альбанiяй, Кiтаем i Баўгарыяй. Ад 80 да 90 адсоткаў ахвяраў гандлю людзьмi – жанчыны i дзяўчынкi. Большасьць зь iх робяцца ахвярамi сэксуальнай эксплюатацыi, астатнiх выкарыстоўваюць на прымусовай працы.