[ 19:40 ] Лiтоўцы падтрымалi далучэньне да Эўразьвязу
ВІЛЬНЯ. Жыхары Літвы пераважнай большасьцю галасоў падтрымалі далучэньне краіны да Эўразьвязу. Удзел у рэфэрэндуме бралі болей за 64 адсоткi зарэгістраваных выбаршчыкаў. Зь іх 91 адсотак выказаўся за ўступ Літвы ў аб’яднаную Эўропу.