[ 17:42 ]  Польскія ўлады рыхтуюцца да рэферэндуму

ВАРШАВА.Польскія лідэры распачынаюць агітацыйную кампанію за ўваход Польшчы ў Эўразьвяз.Прэзыдэнт краіны Аляксандр Квасьнеўскі выступаючы сёньня перад людзьмі ў цэнтры Варшавы , заявіў што, калі палякі выкажуцца супраць далучэньня да Эўразьвязу, то Польшча пераўтворыцца ў так бы мовіць эўрапейскую правінцыю. 7-8 чэрвеня ў Польшчы адбудзецца рэферэндум аб уваходзе ў Эўразьвяз. Існуюць засьцярогі, што частка палякаў можа праігнараваць рэферэндум, каб выказаць сваю незадаволенасьць дзейнасьцю ўраду Лешэка Мілера.