[ 14:48 ]  Міністэрства абароны Украіны цьвердзіць, што ніхто не пацярпеў у выніку аварыі авіаляэнэру ў Конгаы

КІЕЎ. Прадстаўнік Міністэрства абароны Украіны сьцьвярджае, што пасажыры украінскага авіяляйнэру ІЛ-76 не пацярпелі ў выніку інцыдэнту ў Конга. Нагадаю, што ўчора заходнія інфармацыйныя агенствы паведамілі пра аварыю ІЛ-76 у Конга. Меркавалася, што ў часе палёту адчыніліся дзьверы й пасажыры выпалі з салёну. Лічылася, што больш за 100 чалавек загінулі ў выніку аварыі. Б-Бі-Сі паведамляла пра тое, што гэта быў украінскі самалёт. Як паведамляе расейскаму агенству ІТАР-ТАСС кіраўнік прэсавай службы Міністэрства абароны Украіны Канстанцін Хіврэнка, ІЛ-76 належыў авіятранспартнай кампаніі Міністэрства абароны Украіны й выконваў ў Конга ўнутраны рэйс. На борце было 120 чалавек, кіраваў ляйнэрам украінскі экіпаж. Пасьля ўзлёту камандзір экіпажу заўважыў на прыборах, што адбылася разгерметызацыя салёну. Як высьвятлілася, у хваставой частцы самалёту з’явілася невялікая шчыліна. Камандзір папрасіў дазволу на пасадку. Кіраўнік прэсавай службы міністэрства абароны Украны падкрэсьлівае, што ніхто не пацярпеў ў выніку здарэньня