[ 04:49 ]  Амэрыканцы ўзялi ў аблогу базу iранскай групоўкi

БАГДАД. Войскi ЗША ўзялi ў аблогу лягер iранскай ўзброенай групоўкi “Муджахедзiн Халк” ва ўсходнiм Іраку i вядуць перамовы аб раззбраеньнi ваяўнiкоў. Шмат гадоў гэтай групоўка пры падтрымцы рэжыму Садама Хусэйна ваявала супраць iранскага ўраду. Амэрыканскi ўльтыматум быў вылучаны пасьля таго, як зьявiлiся паведамленьнi, што пра-iранская анты-Садамаўская групоўка “Брыгада Бадр” перакiдвае сiлы да базы “Муджахедзiн Халк”. Амэрыканцы жадаюць прадухiлiць магчымыя баявыя дзеяньнi памiж дзьвюма групоўкамi.