ЕРУСАЛІМ. Ізраiль узмацнiў цiск на замежных актывiстаў на палестынскiх тэрыторыях, што выклiкала крытыку з боку праваабарончых групаў.
Ізраiльскiя войскi арыштавалi двух замежнiкаў падчас рэйду супраць пра-палестынскага Руху мiжнароднай салiдарнасьцi. Ізраiль таксама ўвёў новыя абмежаваньнi на доступ ў палестынскi Сэктар Газа.
Рух мiжнароднай салiдарнасьцi даслаў дзясяткi сваiх актывiстаў на Заходнi бераг ракi Ярдан i ў Сэктар Газа, дзе iдуць баявыя дзеяньнi. Прадстаўнiкi руху кажуць, што спрабуюць абаранiць паелстынцаў ад iзраiльскiх войскаў. Праваабарончыя групы “Г’юмэн Райтс Уотч” i “Эмнiсьцi Інтэрнэшанал”, чые чальцы былi затрыманыя назвалi дзеяньнi iзраiльскiх вайскоўцаў спробай заблякаваць замежнае назiраньне. Улады Ізраiлю кажуць, што групы кшталту Руху мiжнароднай салiдарнасьцi ставяць пад пагрозу жыцьцё сваiх сябраў i iзраiльскiх салдатаў у зоне баявых дзеяньняў.