[ 21:11 ]  Буш прапаноўвае стварыць зону вольнага гандлю з удзелам ЗША і краінаў Блізкага Ўсходу

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш прапаноўвае стварыць зону вольнага гандлю, у якую ўвайшлі б Злучаныя Штаты і краіны Блізкага Ўсходу. У часе выступу ва ўнівэрсытэце штату Паўночная Караліна Буш сказаў, што праект можа быць рэалізаваны цягам дзесяці гадоў. Дзякуючы стварэньню зоны вольнага гандлю, ЗША разьлічваюць садзейнічаць мірнаму разьвязаньню на Блізкім Усходзе й падвышэньню ўзроўню жыцьця насельніцтва краінаў гэтага рэгіёну – падкрэсьліў прэзыдэнт Злучаных Штатаў.