[ 19:17 ]  Францыя ў канструктыўнай манэры абмяркуе новыя прапановы ЗША ў справе Йраку

ВРОЦЛАЎ (Польшча). Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заклікаў, каб Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў трымала “цэнтральную ролю” у аднаўленьні Іраку. Шырак таксама сказаў, што Францыя ў адкрытай канструктыўнай манэры абмяркуе новыя прапановы ААН з боку ЗША ў справе Йраку. Гэтую заяву прэзыдэнт Францыі зрабіў у Вроцлаве пасьля сустрэчы зь лідарамі Польшчы й Нямеччыны.