Кітайскія ўлады паведамляюць, што яшчэ 6 чалавек сканалі ад атыповай пнэўманіі, і 118 былі інфікаваныя. Кітайскія мэдыкі гавораць пра паменшэньне колькасьці выпадкаў захварваньня на САРС. Калі месяц таму штодня вірусам атыповай пнэўманіі інфікаваліся ад 70 да 80 чалавек, то зараз ад 30 да 40. Прадстаўнікі Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя гавораць, што яшчэ зарана казаць пра тое, што эпідэмія ў Пэкіне дасягнула максімуму. Прадстаўнік мэра Пэкіну паведаміў сёньня, што ўступныя іспыты ва ўнівэрсітэты для 80 тысячаў студэнтаў ў наступным месяцы ня будуць адмененыя. Дагэтуль ў Пэкіне зачыненыя школы, кінатэатры, спартовыя залі ды іншыя грамадзскія месцы. У сьвеце колькасьць ахвяраў САРС перавысіла 500 чалавек, каля 7 тысячаў 300 чалавек інфікаваныя вірусам атыповай пнэўманіі