[ 18:55 ]  ЗША маюць дакумэнтальнае падцьверджаньне таго, што ў Іраку актыўна распрацоўвалася зброя масавага зьнішчэньня

ВАШЫНГТОН. Амэрыканскія войскоўцы маюць дакумэнтальнае падцьверджаньне таго, што пры Садаме Хусэйне ў краіне актыўна распрацоўвалася зброя масавага зьнішчэньня. Пра гэтае паведаміў сёньня камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Іраку Уільям Уоліс. Адказваючы на пытаньне, чаму Садам Хусэйн не выкарыстаў зброю супраць сілаў кааліцыі, ён адказаў, што магчыма яна было закансэрваваная, і з гэтай прычыны яе папросту не пасьпелі выкарыстаць падчас хуткага наступу на Багдад. Уоліс не патлумачыў, якая дакладна гэта была забароненая зброя.