[ 05:59 ]  Бэрлусконi выступiў у судзе

МІЛАН. Прэм’ер-мiнiстар Італii Сыльвiа Бэрлусконi выступiў у судзе. Ён назваў неабгрунтаванымi абвiнавачваньнi ў хабары, якi ён нiбыта даваў судзьдзям у Мiлане у 80-я гады. Бэрлусконi вiнавацiць судовыя улады Мiлану ў палiтычнай кампанii супраць сябе. Паводле абвiнавачваньня, Бэрлусконi даваў хабар, каб адмянiць прыватызацыю дзяржаўнай харчовай кампанii.