[ 17:25 ]  Брытанскі трыбунал пра "сындром вайны ў затоцы"

ЛЁНДАН. Брытанскі трыбунал прызнаў, што хвароба костак ў брытанскага вайскоўца, які браў удзел у вайне ў Пэрсідзскай затоцы ў 1991 годзе, выкліканая шэрагам прышчэпак, якія яму зрабілі напярэдадні апэрацыі. Гэта першае афіцыйнае прызнаньне гэтак званага “сіндрому вайны ў затоцы”, які характарызуецца мноствам прызнакаў – уключна са стомленасьцю і дэпрэсіяй. Брытанскі жаўнер Алекс Ізэт не ўдзельнічаў непасрэдна ў вайне ў затоцы, але ж, як і многія ветэраны атрымаў хваробы. Аднак брытанскі мінсітар абароны ня лічыць гэта доказам таго, што менавіта прышчэпка выклікала хваробу.