[ 17:22 ]  Індыя пагадзілася на перамовы з Пакістанам

ІСЛЯМАБАД, Індыйскіі прэм’ер-міністр пагадзіўся на прапанову Пакістану аб правядзеньні перамоваў на высокім узроўні. Прадстаўнік замежных справаў Пакістану заявіў на брыфінгу, што гэткае рашэньне паспрыяе дыялёгу паміж канкурэнтамі ў рэгіёне. Пакістан выказаў гатоўнасьць зьнішчыць свой ядзерны патэнцыял пры ўмове, што Індыя зробіць гэтак жа. Пра гэта паведаміў сёньня на прэсавай канферэнцыі прадстаўнік міністэрства замежных справаў Пакістана Азіс Ахмед Хан