[ 06:03 ]  Палонныя дапамогуць знайсьцi зброю, кажа Рамсфэльд

ВАШЫНГТОН. Мiнiстар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд кажа, што палонныя iракцы дапамогуць Злучаным Штатам знайсьцi ў Іраку зброю масавага зьнiшчэньня. Такую заяву Рамсфэльд зрабiў учора падчас iнтэрвiю на амэрыканскiм тэлебачаньнi. Паводле Рамсфэльда, iрацкiя чыноўнiкi невысокага рангу, верагодна, дадуць наболей цiкавую iнфармацыю пра хiмiчную, бiялягiчную цi ядзерную зброю. Амэрыканскi мiнiстар таксама зазначыў, што параза рэжыму Садама Хусэйна будзе сур’ёзным урокам iншым краiнам, якiя маюць сувязi з тэрарызмам. Тым часам мiнiстар абароны Польшчы Ежы Шмайдзiнскi паведамiў, што Ірак можа быць падзелены на чатыры ваенныя сэктары, а не на тры, як паведамлялася раней. Шмайдзiнскi сказаў, што Польшча будзе кiраваць паўночным цi паўдзённа-цэнтральным сэктарам. Раней учора польскi прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскi сказаў, што Польшча будзе на чале шматнацыянальных стабiлiзацыйных сiлаў у паўночным Іраку.