[ 19:16 ]  Ізраільскую дэлегацыю на перамовах з палестынцамі ўзначаліць прэм'ер-міністар

ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон мае намер узначаліць ізраільскую дэлегацыю на перамовах з палестынцамі і ўсталяваць кантакт з новым прэм’ер-міністрам Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам. Паводле Абаса, гэта будзе істотны крок у разьвіцьці ізраільска-палестынскіх перамоваў, якія мусяць узнавіцца цяпер – пасьля абвешчаньня міжнароднага пляну мірнага разьвязаньня на Блізкім Усходзе. Намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Ўільям Бёрнс заклікаў сёньня Ізраіль паслабіць ціск на палестынскія ўлады, каб даць ім магчымасьць самім адмовіцца ад гвалту. Міністар абароны Ізраілю Шаўль Мафаз паведаміў, што прыпыніў разбурэньне габрэйскіх паселішчаў на Заходнім беразе Ярдану, якія мусяць быць зьнішчаныя ў адпаведнасьці зь мірным плянам.