[ 18:46 ]  Яшчэ сем чалавек сканалі ў Кітаі ад нетыповай пнэўманіі

ПЭКІН. Яшчэ сем чалавек сканалі ў Кітаі ад нетыповай пнэўманіі, а 163 – трапілі ў лік інфікаваных. Паводле міністэрства аховы здароўя КНР, чатыры сьмерці зарэгістраваныя ў Пэкіне, дзе сытуацыя найбольш складаная. Усяго ў Кітаі ад нетыповай пнэўманіі памёрлі 197 чалавек. Улады кітайскай сталіцы абвесьцілі, што школы ў месьце будуць зачыненыя прынамсі яшчэ два наступныя тыдні. Разглядаецца магчымасьць правядзеньня заняткаў пры дапамозе тэлебачаньня й Інтэрнэту. У сьвеце ад нетыповай пнэўманіі сканалі больш 430 чалавек. Інфікаваныя – блізу шасьці з паловай тысячаў. Адмыслоўцы зазначаюць рост сьмяротнасьці ад гэтай хваробы з 3-4 адсоткаў на пачатку пошасьці да 10-12% – зараз.